Let it be
– «Хлеб, віно, жыццё – такі слоган Let it be, і гэта быццам бы проста і зразумела. Але ўсю гэтую бачную лёгкасць у інтэр'еры ствараць было складана. Трэба, каб нішто не адцягвала ўвагі людзей, каб ім было проста. Для нас гэты інтэр'ер рэвалюцыйны, бо мы прывыклі да цёмных тонаў, і, калі нам са студыі Zrobym architects высылалі нейкія рэндэры, мы думалі: «Хм, неяк занадта светла». Потым усё ж зразумелі, што гэтае месца больш пра атмасферу, пра пазітыў, пра шчасце, а не пра тое, што мы тут падаем хлеб ці нешта яшчэ.!»

Улад Луневiч, саўладальнік Let it be​​​​​​​
​​​​​​​



Let it be

Studio: Zrobym architects 
Project leader: Andrus Bezdar
Architect: Roman Mohamad
Furniture: BYfurniture
Location: Minsk, Belarus 
Area: 130 m2 
Year: 2018


Мы пачалі праектаваць гэты інтер'ер у 2016 годзе. Першапачаткова, канцэпцыя была процілеглай, гэта быў чорны брутальны лофт. Па сутнасці, на дадзены момант такі брутализм нікога бы не здзівіў, усе ўжо прывыклі да такога падыходу ў стварэнні інтэр'ераў. І калі праз год да нас вярнуўся Улад Луневіч (рэстаратар), каб перагледзіць кацэпцыю, мы былі вельмі натхненныя.
Праз год, мы пачалі рабіць праект з нуля. Мы глядзелі на яго зусім інакш, чым год таму. Было трэба стварыць інтэр'ер, які б стаў прыемным фонам для гасцей. Увесь характар ​​інтэр'еру сціплы, стрыманы, пры гэтым практычна цалкам напоўнены кастомными рашэннямі. Уся мэбля, без выключэння была выраблена на заказ. Гіпсавыя панэлі ў зале і тамбуры туалета, таксама былі выраблены на заказ. Па некаторых прычынах, нам трэба было прапанаваць яшчэ на момант рэалізацыі іншыя лямпы асноўнага святла ў зале. Увогуле, мы проста ўзялі таршэр Ikea- ШЕПЕНН і падвесілі яго. Плітка на падлозе фабрыкі VIVES, яе мы прапаноўвалі адразу з некалькімі іншымі варыянтамі падлогавага пакрыцця. На шчасце была абрана менавіта плітка.

Let it be
Published:

Let it be

«Хлеб, віно, жыццё» – такі слоган Let it be, і гэта быццам бы проста і зразумела. Але ўсю гэтую бачную лёгкасць у інтэр'еры ствараць было складан Read More

Published: